Главная > Медиагалерея

Хто прыедзе на «Славянскі базар», і калі пачнецца продаж квіткоў (15.02.2017)

20.02.2017

«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 13 па 17 ліпеня.

Частка білетаў паступіць у продаж 17 лютага і першыя тры дні будзе даступная толькі ў касах горада Віцебска, а вось з 20 лютага купіць квіткі можна ў інтэрнэт-аператараў.

Святочная прапанова ад Дырэкцыі фестывалю — падарункавыя сертыфікаты, продаж якіх таксама пачынаецца ў канцы лютага. Яшчэ адзін сюрпрыз – абанемент на ўсе падзеі конкурсу маладых выканаўцаў. Да яго бонусам ідзе наведванне паўфіналу. Пакуль у праграме Летняга амфітэатра 17 мерапрыемстваў, аднак канцэртаў можа быць і больш. Праца па фарміраванні праграмы працягваецца.