Главная > Медиагалерея

Ва Ушацкім раёне разгледзелі работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні (22.05.2017)

21.05.2017
На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў вядучых грамадскіх фарміраванняў Віцебшчыны, каб падзяліцца агульнымі напрацоўкамі. Народныя абраннікі наведалі памятныя мясціны Ушаччыны і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Прарыў». 

Ушаччына – партызанскі край, палітая крывёй гераічная зямля, радзіма цэлай плеяды пісьменнікаў і паэтаў, чые шматлікія творы прысвечаны подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ў раёне імкнуцца зрабіць усё, каб захаваць гэту спадчыну для нашчадкаў.