Главная > Медиагалерея

Якімі павінны быць друкаванае слова і тэлевізійны эфір, каб канкурыраваць з інтэрнэтам (27.06.2017)

28.06.2017
У Віцебску ладзіўся рэгіянальны семінар, прысвечаны пытанням інфармацыйнага забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і задачам сродкаў масавай інфармацыі. Прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, Беларускага саюза журналістаў, кіраўнікі газет і тэлеканалаў разгледзелі актуальныя напрамкі работы СМІ, абмеркавалі рэаліі існавання перыядычных выданняў, а таксама тэлебачання і радыё ў сучасным інфармацыйным полі. Асобную ўвагу надалі тэме інтэрнэту.