Главная > Медиагалерея

«Дуброўна-2017» – гатоўнасць 70 працэнтаў (10.08.2017)

11.08.2017
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў праінспектаваў ход падрыхтоўкі Дуброўна да фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Губернатар пабываў на знакавых аб'ектах: у школе, дзіцячым садку, наведаў ЗАГС, Дом культуры і не абмінуў бокам гарадскі стадыён. У спіс рэканструкцыі да Дажынак уключана 80 будынкаў. Жылфонд, сацыяльныя аб'екты, дарогі. Каля 70 працэнтаў, са слоў спецыялістаў, гатовы. Ці ўправяцца будаўнікі да канца верасня пакажа час – «Дажынкі» запланаваны на канец верасня.