Главная > Медиагалерея

Віцебская дэлегацыя адправілася на другі з‘езд вучоных у Мінск (11.12.2017)

12.12.2017
Каля ста навукоўцаў прадставяць Віцебскую вобласць на другім з'ездзе вучоных 12-13 снежня ў Мінску. На форуме вызначаць стратэгіі і задачы развіцця навукі Беларусі да 2040 года. Чакаецца прыезд больш як дзвюх з паловай тысяч дэлегатаў, у тым ліку каля 500 замежных гасцей, вядомых навукоўцаў Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. Другі з'езд вучоных закліканы ацаніць зробленае, падвесці вынікі Года навукі, адзначыць праблемныя месцы і вызначыць амбіцыйныя задачы на перспектыву.