Главная > Медиагалерея

Спецыялістаў для прамысловых холдынгаў рыхтуюць ужо зараз (20.04.2018)

20.04.2018
Высокакваліфікаваных спецыялістаў для будучых прамысловых холдынгаў пачынаюць рыхтаваць ужо зараз. У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў рэгіянальнага этапу 3-га нацыянальнага чэмпіянату WorldSkills Belarus-2018. У прафесійнай алімпіядзе, як яшчэ называюць гэтыя спаборніцтвы, прынялі ўдзел прадстаўнікі 33-ох навучальных устаноў вобласці і малады спецыяліст аднаго з прадпрыемстваў. Лепшых выбіралі ў 14-ці кампетэнцыях. Пераможцы прадставяць вобласць у рэспубліканскім конкурсе. А лепшыя з іх атрымаюць шанец паехаць на міжнародны чэмпіянат.