Главная > Новости

Абласная літаратурная прэмія імя Пятруся Броўкі чакае намінантаў

07.10.2015

Па выніках 2015 года ў чарговы раз літаратарам Віцебшчыны будзе ўручана літаратурная прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага каміэта імя Пятруся Броўкі. Згодна з дзеючай інструкцыяй, яна ўручаецца штогадова па наступных намінацыях: проза, паэзія і літаратура для дзяцей.

На дадзены момант працягваецца вылучэнне намінантаў на прэмію. Зрабіць гэта могуць самі літаратары Віцебшчыны, а таксама працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі да 1 снежня 2015 г.

Усе дакументы, пазначаныя ў інструкцыі, трэба накіроўваць у камісію па прысуджэнні прэміі на адрас галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.