Шчыра віншую Вас
са святам Божага Нараджэння!Гэта светлы час для кожнага хрысціяніна, радаснае свята яднання бацькоў і дзяцей, нашых сем’яў.
Нараджэнне Хрыста сімвалізуе адвечнае памкненне чалавека да шчасця і любові, дабра і міласэрнасці. З гэтым цудоўным днём мы звязваем пачатак новага жыцця, нагадваем усяму свету пра адказнасць за мір і дабрачыннасць.
У святочныя дні, прасякнутыя зместам Евангельскай гісторыі, якая адбывалася больш за дзве тысячы год таму ў Віфлееме, мы будуем планы на будучыню, умацоўваем свае сэрцы ў любові да блізкіх і родных людзей. Сямейныя каштоўнасці – найвялікшы скарб нашага грамадства, які мы абавязаны берагчы для наступных пакаленняў.
Няхай святло Каляднай зоркі прыходзіць у вашы дамы, дапамагае берагчы адзін аднаго, а мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі, у сем’ях, людскіх зносінах.
Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, дабрабыту, ашчадна захоўваць традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, поспехаў у справах!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага