Выборы 2025
Приемная исполкома
210010, г.Витебск, ул.Гоголя, 6
e-mail: oik@vitobl.by (для деловой переписки)
Телефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56

Канцелярия: 
(+375-212) 37-58-11
(+375-212) 37-30-20
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Новости

Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін сустрэўся з працоўным калектывам Браслаўскай раённай бальніцы

10.12.2018 Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін сустрэўся з калектывам Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.  Гаварылі пра  развіццё сістэмы аховы здароўя  і стварэнне спрыяльных умоў для работы і жыцця медыкаў.


Тэма для Браслаўшчыны актуальная: наперадзе “Дажынкі”. Але не толькі яны прыспешваюць мясцовую ўладу і калектыў бальніцы  актыўна брацца  за аснашчэнне лячэбнай установы сучасным абсталяваннем і асвойваць найноўшыя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння.

Стварэнне ўмоў для актыўнага адпачынку, аказанне платных медыцынскіх паслуг у першую чаргу замежнікам -- адны з асноўных накірункаў развіцця раёна. На іх  рэалізацыю запланаваны істотныя інвестыцыі.

Пра камфорт у бальніцы клапоцяцца і самі браслаўчане. Аб’яднаўшыся з медкалектывам, у мінулыя гады яны адрамантавалі хірургічнае і дзіцячае аддзяленні, а цяпер больш за 10 арганізацый раёна, а разам з імі і УП “Віцебскаблгаз” прафінансавалі рамонт неўралагічнага. Мяняюць вокны, дзверы, сантэхніку – усё для таго, каб пацыентам было ўтульна і зручна.

Адна праблема – замацаванне кадраў, для якіх, перш за ўсё патрэбна жыллё. У апошнія гады райвыканкам выдзеліў некалькі кватэр  для маладых спецыялістаў. Але іх недастаткова. Як запэўніў прысутных старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін, і ў гэтым накірунку чакаюцца  станоўчыя зрухі. Ужо сфарміраваны дольшчыкі 40-кватэрнага дома, які будзе ўзведзены і здадзены ў будучым годзе. У 2019-м пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго. І ў абодвух прадугледжваецца арэнднае жыллё, якое ў першую чаргу дадуць медыкам.

Закраналіся падчас сустрэчы і пытанні  падрыхтоўкі Браслава да “Дажынак”, абмяркоўвалася, што могуць зрабіць працоўныя калектывы, у тым ліку і ЦРБ,  для таго, каб горад стаў больш прыгожым, а жыццё ў ім камфортным.

"Витебские вести".

Теги : Браслав
Версия для печати