У сасновым бары на
беразе возера Дрывяты турыстычна-аздараўленчы комплекс “Браслаўскія азёры”
адкрыў напярэдадні Новага года вяровачны гарадок. Дарагі рыштунак быў
закуплены ў Італіі. Разлічаны ён на тры ўзроставыя группы: дзяцей,
падлеткаў і дарослых і, зыходзячы з гэтага, мае свае асаблівасці па
фізічнай нагрузцы. Спецыялісты за кароткі тэрмін зманціравалі
яго і здалі ў эксплуатацыю. Першымі карыстальнікамі сталі дзеці
бацькоў, якія працуюць у РУП “Белтэлекам” — прафсаюз
сувязістаў зрабіў ім такі падарунак.
Дзеці з задавальненнем бавілі час на прыродзе, дыхалі
свежым паветрам і спрабавалі свае сілы на розных прыстасаваннях. А потым
пілі чай, разгадвалі загадкі і красворды, радаваліся салодкім падарункам.
Тамара Пашкевіч, «Витебские вести».