Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Главная > Беларуская версія  > Улада  > Выканаўчая ўлада  > Кіраўніцтва аблвыканкама

Кіраўніцтва аблвыканкама

Кузняцоў Ігар Валер'евіч Кіраўнік спраў абласнога выканаўчага камітэта  (+375 212) 37-30-20 Версия для печати
Біяграфія Пытанні, якія курыруе
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў пасёлку Гаршчэўшчына Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці "Ветэрынарыя", у 2005 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне".
З 1993 года пачаў працоўную дзейнасць у Бешанковіцкай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл, прайшоўшы шлях ад ветэрынарнага ўрача-тэрапеўта да намесніка галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна. 
З 1999 па 2009 год працаваў ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бешанковіцкага райвыканкама, узначаліўшы яго ў 2002 годзе. 
2009 - 2023 гг. - Старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта. З верасня 2023 года - кіраўнік спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння працы аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, бухгалтарскага ўліку. Пытанні працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці.

Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у частцы работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва", Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў аблвыканкама, Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, камітэтам дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама па пытаннях выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.


Структурныя падраздзяленні аблвыканкама

  • галоўнае ўпраўленне юстыцыі (у частцы пытанняў прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама);
  • кіраванне справамі;
  • аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытаннях абароны (у частцы пытанняў рэжымна-сакрэтнай работы);
  • аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.


Пытанні
  • удасканалення форм і метадаў дзейнасці апарата і рэгламента абласнога выканаўчага камітэта, справаводства;
  • каардынацыі працы апарата аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
  • арганізацыі закупак для патрэб аблвыканкама;

  • арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння дэлегацый;
  • удасканалення структуры і штатнага раскладу аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, мясцовых адміністрацый;
  • утрымання і эксплуатацыі будынкаў і інжынерных камунікацый аблвыканкама і гаррайвыканкамаў;
  • жыллёва-побытавыя;
  • аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады.

Кіраўніцтва камісіямі: 

  • камісіяй па пытаннях здачы ў арэнду і бязвыплатнае карыстанне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • камісіяй па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый на тэрыторыі Віцебскай вобласці па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".