Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Аляксандр Субоцін паставіў задачу завяршыць жніво ў Віцебскай вобласці да 20 жніўня

16. 08. 2024
Аляксандр Субоцін сабраў селектарную нараду па працы АПК. На анлайн сувязі прысутнічаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, а таксама прадстаўнікі рэгіёнаў вобласці.

Кіраўнік рэгіёна паставіў аграрыям задачу-павялічыць тэмпы ўборачнай кампаніі, завяршыць жніво да 20 жніўня.

Сярод рэгіёнаў-лідараў адзначаны хлебаробы Шуміліншчыны (93,1% убрана), Чашніцкага (89,5% убрана), Пастаўскага (88,9% убрана) раёнаў.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч звярнуў увагу на тое, што ў вобласці неабходна мабілізаваць усе сілы на час уборачнай кампаніі.

На своечасовай падрыхтоўцы гародніны-і бульбаўборачнай тэхнікі завастрыў увагу першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Сабыніч.
Версия для печати
Усе навіны