Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Рэлігія

Па стане на 1 студзеня 2021 года ў Віцебскай вобласці дзейнічаюць 565 рэлігійных абшчын 18 розных канфесій.

Рэлігійнае кіраванне на тэрыторыі вобласці ажыццяўляецца двума самастойнымі праваслаўнымі (Віцебская і Полацкая) і адной рымска-каталіцкай (Віцебская) епархіямі, а таксама рэлігійным аб'яднаннем Стараверскай царквы і двума абласнымі пратэстанцкімі аб'яднаннямі (хрысціян веры евангельскай і евангельскіх хрысціян-баптыстаў).

У цэлым рэлігійная сітуацыя ў Віцебскай вобласці застаецца стабільнай і кіруемай. Устаўная культурна-асветніцкая, адукацыйная, дабрачынная і інфармацыйная дзейнасць рэлігійных арганізацый ажыццяўляецца ў рамках заканадаўства. Агульнымі тэндэнцыямі для ўсіх рэлігійных арганізацый з'яўляюцца: узмацненне ўвагі да пытанняў рэлігійнага выхавання дзяцей і моладзі; павелічэнне ў асяроддзі вернікаў колькасці моладзі і інтэлігенцыі; павышэнне агульнаадукацыйнага і багаслоўскага ўзроўню кадраў святароў; актывізацыя дабрачыннай дзейнасці.

Рэлігійныя арганізацыі рэгулярна аказваюць гуманітарную дапамогу малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям. Аказваецца пэўная дапамога адзінокім і састарэлым грамадзянам, інвалідам.

Патэнцыял рэлігійных арганізацый шырока выкарыстоўваецца ў рабоце па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі, прафілактыцы і лячэнню алкагольнай, наркатычнай залежнасці, развіццю турызму і патрыятычнаму выхаванню, стварэнню ў грамадстве атмасферы ўзаемаразумення і цярпімасці.

Па ініцыятыве каталіцкага касцёла сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Цвярозая сіла» пры падтрымцы мясцовых органаў улады ў г.п.Бягомль працуе Цэнтр дапамогі для тых, хто пакутуе ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Пры ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў г.Віцебска створаны грамадскія камісіі па садзейнічанні кантроля за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях, якія выразна адсочваюць рэлігійную сітуацыю на месцах. Асаблівая ўвага надаецца пытанням захавання міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, выключэння спроб распальвання міжрэлігійнай варожасці і канфліктаў на нацыянальнай глебе, процідзеяння спробам пранікнення дэструктыўных культаў і незаконнай палітычнай дзейнасці.

Гаррайвыканкамы, мясцовыя Саветы дэпутатаў надаюць асаблівую ўвагу супрацьпажарнай бяспецы, прафілактыцы правапарушэнняў, барацьбе з п'янствам і алкагалізмам, фарміраванню здаровага ладу жыцця. Кіраўнікі рэлігійных абшчын пастаянна ўдзельнічаюць у пасяджэннях розных міжведамасных камісій пры райгарвыканкамах. У выніку гэтай работы ўсе святары падчас набажэнстваў праводзяць адпаведную прафілактычную працу з прыхаджанамі і асабліва надаюць вялікую ўвагу працы з моладдзю.