Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Главная > Беларуская версія  > Рэгіён  > Сыравінныя рэсурсы, прыродакарыстанне

Сыравінныя рэсурсы, прыродакарыстанне

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі

Плошча ААПТ складае 392,9 тыс. га або 9,81 % ад плошчы вобласці.

Бярэзінскі біясферны запаведнік з’яўляецца самай першай афіцыйна зарэгістраванай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй вобласці. Мае статус біясфернага рэзервата ЮНЕСКА.

8 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (Бярэзінскі біясферны запаведнік, заказнікі рэспубліканскага значэння “Асвейскі”, “Ельня”, “Казьянскі”, “Сервач”, “Дрожбітка-Свіна” і заказнікі мясцовага значэння “Вілейты” і “Галубіцкая пушча”) уключаны ў спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння (рамсарскія ўгоддзі).

Па плошчы возера Асвейскае займае другое месца ў Беларусі. Большасць глыбакаводных азёр знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Створаны 7 дзяржаўных прыродаахоўных устаноў: “Асвейскі”, “Ельня”, “ЭКА-РОСЫ”, “Карыцінскі мох”, “Казьянскі”, “Голубаў сад” і “Браслаў-Рычы”.

Водныя рэсурсы

Віцебская вобласць у адрозненне ад іншых абласцей рэспублікі з’яўляецца найбольш забяспечанай воднымі рэсурсамі. Воднарэсурсны патэнцыял Віцебшчыны прадстаўлены вялікімі запасамі паверхневых і падземных вод.

На тэрыторыі вобласці працякаюць 2 вялікія трансгранічныя ракі – Заходняя Дзвіна і Днепр, каля 610 сярэдніх і малых рэк агульнай працягласцю 9240 км. Каля пятай часткі тэрыторыі вобласці на паўднёва-ўсходзе належыць басейну Дняпра і 80 % адносіцца да басейна Заходняй Дзвіны.

Вылучае нашу вобласць і наяўнасць вялікай колькасці азёр - 2300, з агульнай плошчай больш за 936 кв. км і аб’ёмам вады 3243 млн. куб. м. Самыя буйныя: воз. Асвейскае (другое месца ў Рэспубліцы пасля воз. Нарач), воз. Лукомскае, воз. Дрывяты, воз. Нешчарда, воз. Снуды. Самыя глыбокія: воз. Доўгае ў Глыбоцкім раёне; воз. Рычы ў Браслаўскім раёне; воз. Гінькава ў Глыбоцкім раёне.

На тэрыторыі вобласці разведана 56 радовішчаў прэсных падземных вод і 29 радовішчаў мінеральных падземных вод.

Водныя рэсурсы выкарыстоўваюцца для гаспадарча-пітнога і вытворчага водазабеспячэння, гідраэнергетыкі, рэкрэацыі, рыбна-сажалкавай гаспадаркі, арашэння.

Лясны фонд

Агульная плошча ляснога фонду, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, складае 1661,3 тыс. га, у тым ліку пакрытыя лесам землі – 1453,05 тыс. га.

Агульны запас драўніны на пні па аб’яднанні складае 298,74 млн. куб. м.

У агульнай плошчы лесапакрытых зямель пераважаюць сярэднеўзроставыя насаджэнні— 36,3%. Саспелыя і перастойныя насаджэнні драўняных парод у лесапакрытай плошчы, ад якіх залежыць памер разліковай лесасекі і лясны даход, складаюць 20%.

Значная плошча лясоў аб’яднання (52,5 %) прадстаўлена мяккаліставымi драўнянымі пародамі (вольха, бяроза, асіна), якія растуць у тыповых для іх лесараслінных умовах – на паніжаных месцах з залішнім увільгатненнем.

Зямельны фонд

Зямельны фонд вобласці складае 4005,0 тыс. га (19,3% ад зямельнага фонду Рэспублікі Беларусь). У яго структуры сельскагаспадарчыя землі займаюць 35,8%, з іх ворныя землі 22,6%, лясныя землі дзяржаўнага ляснога фонду 43%, драўняна-хмызняковая расліннасць 7,9%, балоты 4,7%, пад вадой 3,5%, пад дарогамі і іншымі транспартнымі шляхамі 1,6%, пад вуліцамі і плошчамі і іншымі месцамі агульнага карыстання 0,5%, пад забудовай 1,3%, іншыя землі, у тым ліку парушаныя 1,7%.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі займаюць 41,5%, сельскія (фермерскія) гаспадаркі 0,9%, грамадзяне 3,8%.

Каля паловы ўсіх зямельных рэсурсаў і 98% сельскагаспадарчых зямель знаходзяцца ў валоданні і карыстанні сельскагаспадарчых арганізацый і грамадзян, вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.