Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі ажыццяўляе ва ўстаноўленых заканадаўствам межах кіраўніцтва арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і садзейнічае іх эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю.
Дзеючая структура кіравання арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на абласным, гарадскім і раённым узроўнях з'яўляецца аптымальнай і ў цэлым адпавядае прыкладнай структуры і тэрытарыяльна-галіноваму прынцыпу кіравання.
Жыллёва-камунальная гаспадарка Віцебскай вобласці - частка гаспадарчага комплексу, якая забяспечвае поўнае і якаснае прадастаўленне комплексу жыллёва-камунальных паслуг.