Аб'ектыўным фактарам развіцця экспартнага патэнцыялу вобласці з'яўляецца выгаднасць геаграфічнага становішча, якая адкрывае магчымасці ўстойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перш за ўсё з рэгіёнамі Расіі і краінамі Балтыі.
Наяўнасць развітой інфраструктуры газаправоднага і нафтаправоднага транспарту, перасячэнне на тэрыторыі вобласці буйных еўрапейскіх транспартных калідораў, магчымасць развіцця комплекснага абслугоўвання пасажыра- і грузапатокаў у аўтамабільных, чыгуначных і авіяцыйных зносінах прыцягваюць інвестараў.
Названыя фактары, а таксама багаты прыродна-рэсурсны патэнцыял вобласці, пазітыўна ўплываюць на працэс стварэння новых экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей і, у канчатковым выніку, на развіццё экспарту тавараў і паслуг.
Стратэгічнае значэнне мае нарошчванне экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў харчовай індустрыі, сельскагаспадарчай перапрацоўкі, льноперапрацоўкі, тэрытарыяльна прывязаных да пастаўшчыкоў сыравіны.
Павялічваецца экспартны патэнцыял лесанарыхтоўваючых, дрэваапрацоўчых, торфаздабыўных прадпрыемстваў, а таксама прадпрыемстваў, якія вырабляюць будматэрыялы з мясцовай сыравіны.
У таварнай структуры экспарту вобласці пераважаюць нафтапрадукты.
Дынамічна расце экспартны патэнцыял абласных прадпрыемстваў, перш за ўсё мяса-малочнай і харчовай накіраванасці.
Мяса-малочная прадукцыя карыстаецца вялікім попытам за мяжой (84 % у аб'ёме экспарту камунальных прадпрыемстваў): сухое малако, масла, сыры цвёрдыя, тварог, мясныя і малочныя кансервы.
Найбуйнейшыякамерцыйныя прадпрыемствы ў асноўным экспартуюць адзенне, абутак, ільняныя тканіны, кабельная прадукцыя, будаўнічыя матэрыялы і вырабы дрэваапрацоўкі, станкі.
Прадукцыя прадпрыемстваў вобласці з дапамогай уласных суб'ектаў тавараправоднай сеткі прадстаўлена ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Пскове, шэрагу гарадоў Падмаскоўя, у Рэспубліцы Казахстан.
Прадпрымальніцкія структуры ТАА "Альянспласт", ТАА "ВА "Энергакамплект", ЗТАА "Саюз-кабель", ЗЗАТ "Коханаўскі трубны завод "Белтрубпласт", ЗТАА "Лінпак Пекеджынг Іст" уваходзяць у склад найбуйнейшых еўрапейскіх холдынгаў па пастаўках упаковачных матэрыялаў, кабельнай прадукцыі, поліэтыленавых труб.
У выніку дыверсіфікацыі экспартных паставак асвоены новыя рынкі ў 13 краінах свету (Бенін, Ісландыя, Інданезія, Ірак, Калумбія, Кот-д'Івуар, Катар, Ліван, Манголія, Аман, Перу, Славенія, Судан, Шры-Ланка).
Асноўным гандлёвым партнёрам вобласці традыцыйна застаецца Расія - больш за 68 % ад усяго аб'ёму тавараабароту.