Спіс дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання
Спіс членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Факс: (8-0212) 42-60-42
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў
Цярэнцьеў Уладзімір Уладзіміравіч
Тэлефон: (8-0212) 47-40-07
Біяграфія Цярэнцьева Уладзіміра Уладзіміравіча
Нарадзіўся ў 1969 годзе ў г.Смаленск. У 1992 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці «Гісторыя», у 2003 годзе - установу адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2013 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”.
Працоўную дзейнасць пачынаў у СШ №36, затым працаваў у СШ №17, на розных пасадах у Чыгуначным райкаме ЛКСМБ і фондзе развіцця культуры, спорту і сацыяльнай дапамогі моладзі Чыгуначнага раёна г.Віцебска. У 1997 годзе ўзначаліў Віцебскі гаркам БПСМ, а неўзабаве стаў другім сакратаром Віцебскага абкама БПСМ, затым працаваў у міжнародным аддзеле ЦК БПСМ, узначальваў Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр «Юнацтва» ЦК БПСМ.
У 1999 годзе вярнуўся ў Віцебск, працаваў ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 гг. - намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебску. З мая 2009 г. узначаліў аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама, а са снежня 2009 г. прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама.
Са студзеня 2011 г. працаваў начальнікам упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. З лютага 2012 г. па сакавік 2016 г. - намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.
З красавіка 2016 г. абраны старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. У лютым 2018 г. абраны старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі".