Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Культура

Віцебшчына – рэгіён з багатай культурнай спадчынай і значным творчым патэнцыялам.

У Віцебскай вобласці ў сферы культуры дзейнасць ажыццяўляюць 444 бібліятэкі, 391 клубная ўстанова, 27 музеяў, 2 метадычных цэнтра, тэатр “Лялька”, абласная філармонія, 3 парка культуры і адпачынку, заапарк, 59 дзіцячых школ мастацтваў, 3 сярэдніх спецыяльных навучальных установы культуры, курсы павышэння кваліфікацыі, 7 арганізацый кінавідэапракату.

Штогод на Віцебшчыне праходзіць больш за 100 тысяч мерапрыемстваў, у тым ліку 10 міжнародных, 2 рэспубліканскіх, больш за 40 абласных фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў.

Візітнай карткай вобласці з’яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Фестываль радуе і здзіўляе разнастайнасцю культурных мерапрыемстваў і праектаў, якія адбываюцца з ім адначасова.

Шырока вядомыя за межамі вобласці і Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” (г.Браслаў), Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (г. Паставы), Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, Міжнароднае свята “Вішнёвы фестываль” (г. Глыбокае), Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-хало” (г. Наваполацк), Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі (г. Полацк), Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”(г. Полацк), Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск), Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага (г.Віцебск), рэспубліканскі сацыяльна-культурны праект “Фестываль двух рэк”(г. Докшыцы), рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча “Я здымаю кіно”, рэспубліканскае свята-конкурс цыркавога мастацтва “Арэна” (г.Орша) і іншыя.

Маштабна праводзяцца мерапрыемствы абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.

Ва ўстановах культуры вобласці дзейнічае больш за 3 тысячы творчых фарміраванняў. 564 калектыва маюць ганаровуюназву“народны” і “ўзорны”. З агульнай колькасці 16 калектываў маюць званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з больш за 40 замежнымі краінамі. Творчыя калектывы Віцебскай вобласці рэгулярна прадстаўляюць нацыянальную культуру на тэрыторыі блізкага і далёкага замежжа.