Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет

У работу па падрыхтоўцы Браслава да «Дажынак» уключыўся і студатрад маладых браслаўчан

22. 07. 2019
У работу па падрыхтоўцы да «Дажынак» уключыўся і студатрад маладых браслаўчан. Пятнаццаць навучэнцаў Відзаўскага каледжа і гарадскіх школ атрымалі экіпіроўку ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы – абутак, спецвопратку і прылады працы – і разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый займаюцца добраўпарадкаваннем. Прыбралі скошаную траву на пляжы возера Бярэжжа, цяпер задзейнічаны на падрыхтоўцы да здачы зоны адпачынку на Дрывятах.


– Іх дапамога тут вельмі дарэчы, – сцвярджае намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка. – На наступным тыдні гэты аб’ект будзе здавацца ў эксплуатацыю. Навучэнцы выраўніваюць глебу на вялікай плошчы, якая адразу засяваецца травой.

Потым у юнакоў і дзяўчат будзе новае заданне, работы ў горадзе хапае. Усе рады, што залічаны ў атрад. Адны, як сябры-адзінаццацікласнікі Улад і Максім, пра яго стварэнне даведаліся з сайта райкама БРСМ, іншым прапанавалі зарабіць на летніх канікулах педагогі.

– І мы дружна выйшлі на работу, каб зрабіць свой унёсак у падрыхтоўку Браслава да такога адказнага мерапрыемства, як «Дажынкі», – гаворыць выконваючая абавязкі першага сакратара ГА Дар’я Гірса.

"Витебские вести".

Новости по теме: благоустройство, Браслав, Дажынкі
Версия для печати
Все новости