13 чэрвеня ў пракуратуры Віцебскай вобласці адбудзецца прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, звязаных з выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў
13 чэрвеня 2018 г. з 16 да 18 гадзін у пракуратуры Віцебскай вобласці
(г. Віцебск, вул. Жасткова, 14а) намеснікам начальніка ўпраўлення Генеральнай
пракуратуры Рэспублікі Беларусь Трыпузовай Антанінай Антонаўнай і работнікамі
пракуратуры вобласці будзе ажыццяўляцца прыём грамадзян і прадстаўнікоў
юрыдычных асоб па пытаннях, звязаных з выкананнем судовых рашэнняў і іншых
выканаўчых дакументаў.
Прыём праводзіцца па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца 11 і 12 чэрвеня 2018 г. з 9 да 13 гадзін і з 14 да 18 гадзін па тэлефоне №8 0212 47 11 23.
Асобам, якія прыбылі на прыём, пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу.