14 кастрычніка адзначаецца Дзень Маці
Вытокі Дня маці - у глыбокім паважлівым ставленні да жанчыны-маці. На працягу жыцця кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыююцца з вобразам мамы. Менавіта яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярплівасці.
У гэты цудоўны сонечны восеньскі дзень 14 кастрычніка, у Дзень маці, ГА «Беларускі саюз жанчын» пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай гэтаму цудоўнаму святу, і павіншавалі членаў сваёй пярвічнай арганізацыі: шматдзетную маму Казлову Анастасію Аляксандраўну, а таксама тых, хто стаў у гэтым годзе ўпершыню маці: Мацейковіч Алену Пятроўну з нараджэннем сына Івана, Стук Віялету Генадзьеўну з нараджэннем дачкі Кіры і ўручылі ім падарункі.
Намеснік старшыні
пярвічнай арганізацыі органаў
пракуратуры вобласці грамадскага
аб'яднання ГА «Беларускі саюз жанчын» Ала Сашчэка