21 снежня ў Віцебску адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці
У працы камісіі прынялі ўдзел выконваючы абавязкі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Дубаў А.В., Старшыня дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік Мальцаў Л.С., а таксама службовыя асобы органаў улады вобласці, раёнаў і прадстаўнікі праваахоўных органаў.
На мінулым мерапрыемстве падведзены вынікі работы па забеспячэнні памежнай бяспекі на тэрыторыі вобласці ў 2016 годзе і вызначаны першачарговыя задачы на 2017 год. З дакладам па гэтым пытанні выступіў старшыня камісіі – намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мацкевіч А.С.
Аб дзейнасці і задачах, якія стаяць перад органамі памежнай службы Рэспублікі Беларусь і іх узаемадзеянні ў пытаннях забеспячэння памежнай бяспекі з іншымі яе суб'ектамі распавёў генерал-палкоўнік Мальцаў Л.С. Ён зрабіў акцэнт на неабходнасці фарміравання ў насельніцтва прыгранічных раёнаў, на аснове ведання імі патрабаванняў дзеючага заканадаўства, светапогляду, які дазваляе аказваць дзейсную дапамогу памежнікам у ахове Дзяржаўнай мяжы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў з боку дэструктыўных элементаў. Дэвіз «Мяжу ахоўвае ўвесь народ» актуальны і цяпер. Гэта не пафас, а насушная патрэба часу - так абазначыў сваю пазіцыю галоўны памежнік краіны.
У сваю чаргу в.а. Генеральнага пракурора Дубаў А.В. у сваім выступленні адзначыў, што пытанні нагляду за выкананнем заканадаўства аб памежнай бяспецы заўсёды ў полі зроку пракуратуры. Ён праінфармаваў прысутных, што 9 снежня 2016 года ў г. Мінску адбыўся сумесны семінар Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Галоўнай ваеннай пракуратуры Расійскай Федэрацыі на тэму «Аб вопыце работы пракуратур у сферы забеспячэння памежнай бяспекі дзяржаў», дзе бакі абмяняліся напрацоўкамі ў гэтай сферы дзейнасці.
У канцы
Юрый Смалянко, намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці