22 чэрвеня ў Беларусі будзе абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання

22 июня в Беларуси будет объявлена общенациональная минута молчания

22 чэрвеня ў Беларусі будзе абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання

19.06.2026

22 чэрвеня а 12.00 у памяць аб загінулых у Вялікай Айчыннай вайне будзе абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання.

Адпаведныя аўдыё- і відэаролікі будуць перададзены ў эфіры рэспубліканскіх і мясцовых ТБ і радыё.

Каб кожны змог далучыцца да Хвіліны маўчання, паўсюдна і адначасова будзе арганізавана трансляцыя ролікаў на вулічных экранах (дысплеях, табло, медыябордах), праз сістэмы апавяшчэння (радыёвузлы, радыёсеткі) гандлёвых цэнтраў, вакзалаў (станцый, аэрапортаў), памежных пунктаў пропуску, у іншых грамадскіх месцах, дзе маецца такая тэхнічная магчымасць.

У гэты ж час сінхронна ў храмах будзе дадзены звановы набат, у воінскіх калектывах пад жалобную мелодыю пройдуць пастраенні з прыхіленымі сцягамі, на транспарце, у тым ліку ў метро – дадзены сігналы пасажырам па радыёсувязі ў месцах іх прыбыцця (чакання), а таксама гудкі цягнікоў, што адпраўляюцца (прыбылі).

"Віцебскія весці"