22 студзеня ў пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі, на якім былі падведзены вынікі нагляднай дзейнасці за 2015 год.

             Як  адзначыў  у  сваёй дакладзе пракурор Віцебскай вобласці Дыска Г.І., у справаздачным перыядзе выканана значная праца па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне правоў і свабод грамадзян. Сродкамі пракурорскага нагляду ў вобласці дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі.

            Увага органаў пракуратуры была засяроджана на вырашэнні пытанняў, якія тычацца барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі, прафілактыкі правапарушэнняў, павышэння адказнасці службовых асоб за якаснае выкананне службовых абавязкаў.

            У выніку праведзенай працы ў цэлым удалося захаваць стабільную крымінагенную абстаноўку.

            У 2015 годзе на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 11297 злачынстваў, што на 3,4% больш, чым год таму. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 94,3 (па рэспубліцы – 102,3).

            Скарацілася колькасць разбойных нападаў, рабаванняў, згвалтаванняў, фактаў махлярства, угонаў аўтранспарту. Паменшылася колькасць злачынстваў, учыненых паўторна і ў стане алкагольнага ап'янення.

            Разам з тым, негатыўным фактарам у развіцці крымінагеннай сітуацыі з'яўляецца ўхіленне грамадзян ад працоўнай дзейнасці і, як следства, здзяйсненне імі грамадска небяспечных дзеянняў. У

            На працягу мінулага года каля адной трэці злачынстваў на тэрыторыі вобласці здзейснена непрацуючымі асобамі.

            У вобласці павялічылася колькасць забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што ў шэрагу выпадкаў абумоўлена адсутнасцю прадметнай індывідуальнай працы з грамадзянамі, схільнымі да сямейна-бытавых канфліктаў, недастатковым узроўнем ведамаснага кантролю і пракурорскага нагляду за выкананнем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».

            Застаюцца актуальнымі пытанні процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, самаробных выбуховых прылад.

            Неабходна павысіць якасць пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

            Упершыню за апошнія гады павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у моладзевым асяроддзі (+6,3%), што выклікае неабходнасць актывізацыі нагляду за выкананнем заканадаўства, накіраванага на прафілактыку безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх, сямейнай небразлівасці, павышэнне адказнасці бацькоў за выхаванне падлеткаў, узнаўленне выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

            Пры арганізацыі падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання не заўсёды праводзіцца належная дасудовая падрыхтоўка.

            Асобнымi пракурорамi знiжана актыўнасць пры выстаўленнi iскаў, у тым лiку аб спагнаннi шкоды, прычыненай пашасцю жывёлы, парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства (Верхнядзвінскi, Мiёрскi, Шаркаўшчынскi, Глыбокскi раёны).

            Аслаблена работа па звароце ў суды з заявамi аб абмежаваннi ў дзеяздольнасцi грамадзян, якiя злоўжываюць алкагольнымi напоямi i ставяць сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становiшча (Докшыцкi, Сенненскi, Дубровенскi, Гарадокскi раёны).

            Па вынiках абмеркавання вынiкаў пракурорскай дзейнасцi калегiяй прынята рашэнне, накiраванае на павышэнне эфектыўнасцi наглядовых мерапрыемстваў.

            Пракурорам прадпiсана ўсебакова аналiзаваць не толькi ўсталяваўшуюся крымiнагенную абстаноўку, але i ў цэлым стан законнасцi ў кожным рэгiёне. Шляхам аптымiзацыi дзейнасцi падпарадкаваных органаў, навядзення парадку ў в организацыi работы, умацавання дысцыплiны i адказнасцi кожнага работнiка забяспечыць належны прафiлактычна-папераджальны нагляд па ўсiх асноўных напрамках пракурорскай дзейнасцi.

            Запатрабавана больш увагi ўдзяляць выкананню заканадаўства, накiраванага на эканомнае расходаванне матэрыяльных сродкаў, эфектыўнае распараджэнне фiнансавымi рэсурсамi пры выкананнi дзяржаўных праграм развiцця i мадэрнiзацыi вытворчасцi галiн рэальнага сектара эканамiкi, забеспячэнне дысцыплiны разлiкаў,

захаванне падатковага і працоўнага заканадаўства.

            У рабоце калегіі прыняў удзел і выступіў намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубаў А.В.

 

Старшы пракурор арганізацыйна-кантрольнага
аддзела пракуратуры вобласці  У.Журба