26 чэрвеня органы пракуратуры адзначылі 94 гады з дня стварэння і пачатку дзейнасці
У органах пракуратуры вобласці сфарміраваны і працуе працаздольны, згуртаваны калектыў пракурорскіх работнікаў, аб'яднаны адной мэтай - эфектыўна ажыццяўляць свае службовыя абавязкі.
26 чэрвеня органы пракуратуры адзначылі 94 гады з дня стварэння і пачатку дзейнасці. Гэтае свята аб'ядноўвае людзей, якія выбралі для сябе адказную справу: абараняць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян і дзяржавы.
На ўрачыстым сходзе пракурор вобласці Дыска Г.І. у сваёй прывітальнай прамове павіншаваў усіх работнікаў пракуратуры і ветэранаў з прафесійным святам, пажадаўшы поспехаў у нялёгкай і высакароднай працы па ўмацаванні законнасці і правапарадку на карысць працвітання роднай Беларусі.
Па ўсталяванай традыцыі лепшыя работнікі, якія пісьменна, ініцыятыўна і творча выконваюць свой службовы абавязак, былі адзначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, пракурорам вобласці, органамі выканаўчай улады.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне ініцыятывы, актыўнасці, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і ў сувязі з Днём работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджаны пракурор Бешанковіцкага раёна Шклярэўскі А.С., каштоўным падарункам – пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Буцэнка Д.І., аб'яўлена падзяка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Белавусу І.В. і намесніку пракурора Шумілінскага раёна Дзергачову А.А.
У парадку заахвочвання чарговы класны чын, на прыступку вышэй прадугледжанага па займаемай пасадзе - старшы саветнік юстыцыі прысвоены Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь начальніку аддзела кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры вобласці Багамолавай І.А.
Загадам пракурора Віцебскай вобласці Дыска Г.І. ад 20 чэрвеня 2016 г. аб'яўлены падзякі з выплатай аднаразовага грашовага ўзнагароджання
старшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сцяпанаву В.А., старшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Шыенку К.В., пракурору г.Віцебска Раманоўскаму Ю.В.Каштоўнымі падарункамі узнагароджаны: пракурор аддзела пракуратуры вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лісоўскі І.Л., старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Хроль В.В., старшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Бараноўская Т.Е.
Адзінаразовае грашовае ўзнагароджанне выплачана начальніку аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за дазнаннем Грынкевічу Г.Н., старшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Талкачову А.Д., вядучаму спецыялісту аддзела фінансавання і бухгалтарскага уліку пракуратуры вобласці Лысенку В.В., старшаму памочніку пракурора Гарадоцкага раёна Лявянковай Н.Н., памочніку пракурора Віцебскага раёна Асіпенку Е.В., старшаму інспектару аддзела рэжымна-сакрэтнай дзейнасці і справаводства пракуратуры вобласці Карповіч І.М., уборшчыку службовых памяшканняў аддзела планавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пракуратуры вобласці Таланавай Г.М., загадчыку канцылярыі пракуратуры Чашніцкага раёна Лебедзевай М.А., вадзіцелю пракуратуры Аршанскага раёна Бажкову Д.А.
Акрамя гэтага, Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны намеснік пракурора вобласці Гук В.І. і пракурор Браслаўскага раёна Кезiк Ю.С., Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў – старшы памочнік пракурора вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяўрукова Н.А.
Шчыра жадаем усім работнiкам пракуратуры міру і дабра, шчасця і поспеху, здароўя і сямейнага дабрабыту.
Аддзел кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры вобласці.