75 гадоў з дня Вялікай Перамогі
Напярэдадні 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне па ўсталяванай традыцыі работнікі органаў пракуратуры вобласці наведалі з ускладаннем кветак магілы таварышаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аддаўшы ім даніну памяці і павагі за іх вялікі подзвіг у імя жыцця і працвітання нашай Радзімы.
Не засталіся па-за ўвагай і непаўналетнія вязні фашысцкіх канцлагераў - загадчыца канцылярыі Аршанскай пракуратуры па наглядзе за выкананнем законаў у папраўча-працоўных установах Серабро Людміла Іванаўна і загадчыца канцылярыі пракуратуры Расонскага раёна Дударава Галіна Макараўна. Напярэдадні 9 мая з удзелам прадстаўнікоў пярвічнай арганізацыі органаў пракуратуры вобласці ГА «Беларускі саюз жанчын» іх наведалі супрацоўнікі пракуратур Расонскага і Аршанскага раёнаў, павіншаваўшы ад пракурора вобласці і сябе асабіста, уручыўшы кветкі і падарункі.
Пажадаем ім шчаслівага і доўгага жыцця, мірнага неба і каб памяць захоўвала важнасць гэтага дня!
Старшы пракурор аддзела кадраў
і ідэалагічнай работы
пракуратуры Віцебскай вобласці
Дзіяна Жвікава.