79 гадоў з дня Хатынскай трагедыі

Старшым пракурорам аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю пракуратуры вобласці Дзербеневай В.В. у ДУА «Гімназія №2 г. Віцебска» прыняты ўдзел у сходзе, прысвечаным памяці ахвяр трагедыі, якая адбылася 22.03.1943 г. у в.Хатынь. Сумесна з вучнямі восьмых і шостых класаў гімназіі і педагагічным калектывам ушанавана памяць загінулых дзяцей і жыхароў вёскі Хатынь.

79 гадоў таму нямецкія карнікі акружылі вёску, сагналі ў свіран усіх старых, жанчын і дзяцей, замкнулі і жывымі спалілі. Цудам уцалеў толькі адзін жыхар гэтай вёскі, дзякуючы якому цяперашняе пакаленне ведае пра жудасную трагедыю тых часоў.

Наша дзяржава памятае і шануе памяць загінулых і герояў другой сусветнай вайны. Здзейснены нямецка-фашысцкімі акупантамі генацыд ніколі не будзе забыты, у сувязі з чым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка 05.01.2022 падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа», рэалізацыя якога будзе спрыяць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасці беларускага грамадства.

Генеральнай пракуратурай узбуджана і ў цяперашні час расследуецца крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа. У межах расследавання справы пракуратура Віцебскай вобласці вывучыла сотні архіўных дакументаў, дапытала звыш 2,5 тысяч грамадзян, з якіх ледзь менш за дзве тысячы – гэта вязні фашысцкіх лагераў і звыш трохсот – іх сваякі.

На сённяшні дзень устаноўлена больш за 400 нямецка-фашысцкіх карнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі 17 краін, куды накіраваны адпаведныя матэрыялы аб аказанні прававой дапамогі па справе.

Работа пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе накіравана, у першую чаргу, на захаванне гістарычнай справядлівасці. Асабліва важна, што ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь таксама знайшла адлюстраванне тэма захавання гістарычнай памяці, патрыятызму - як абавязку кожнага грамадзяніна нашай краіны.

У завяршэнні навучэнцы падзякавалі старэйшага пракурора аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці за цікавую і пазнавальную інфармацыю.

 

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за

дазнаваннем і ОРД В.В.Дзербенева