9 снежня - Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй пракуратура Віцебскай вобласці арганізавала і правяла інфармацыйную акцыю.

Пракуроры гарадоў і раёнаў выступілі ў сродках масавай інфармацыі, размясцілі матэрыялы на сайтах мясцовых органаў улады па пытаннях барацьбы з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі.

Пракурор профільнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Вера Ларькова сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Даламіт» у г. Віцебску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар прадпрыемства, члены камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, члены тэндэрнай камісіі.

У ходзе сустрэчы пракурорскі работнік растлумачыла асноўныя палажэнні антыкарупцыйнага заканадаўства, у тым ліку ў частцы ўстаноўленых забаронаў і абмежаванняў. Асобна разгледзелі эфектыўнасць прынятых мер па кантролі ў сферы закупак і ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў.

Пасля абмеркавання прадстаўнік нагляднага ведамства адказала на паступіўшыя пытанні.

Аддзел па барацьбе з карупцыяй
і з арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры вобласці