9 снежня - Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй
Ён абвешчаны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 21 лістапада 2003 года. Упершыню яго адзначылі ў 2004 годзе.
Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь - адна з найважнейшых дзяржаўных задач.
У цяперашні час створана трывалая заканадаўчая база, якая вызначае сістэму мер і прынцыпы барацьбы з карупцыяй, канкрэтныя арганізацыйныя, папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы і механізмы барацьбы з карупцыяй, устараненне наступстваў карупцыйных правапарушэнняў, а таксама прадугледжвае найбольш жорсткую крымінальную адказнасць за карупцыйныя злачынствы.
Прававыя асновы антыкарупцыйнай дзейнасці ў нашай краіне ўтрымліваюцца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая рэгламентуе найбольш важныя грамадскія адносіны.
На рэалізацыю норм Канстытуцыі і міжнародна-прававых актаў накіраваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 г. № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй», які ўстанаўлівае антыкарупцыйныя абмежаванні і забароны для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб, рэгламентуе парадак урэгулявання канфлікту інтарэсаў, утрымлівае прававое рэгуляванне дэкларавання даходаў і маёмасці, устараненне наступстваў карупцыйных правапарушэнняў, ажыццяўленне кантролю (у тым ліку грамадскага) і нагляду за дзейнасцю па барацьбе з карупцыяй.
Пытанні барацьбы з карупцыяй з'яўляюцца аднымі з асноўных у дзейнасці пракуратуры і знаходзяцца на асаблівым кантролі, пракурорамі прымаюцца меры да выяўлення і спынення карупцыйных правапарушэнняў, звязаных з карупцыяй.
У бягучым годзе пракурорамі рэгіёна выяўлена больш за 210 такіх правапарушэнняў. У выніку прынятых мер рэагавання больш за 254 асобы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, з іх 2 са звальненнем ад займанай пасады, 28 асоб – да адміністрацыйнай.
Асаблівая ўвага пракурорамі удзяляецца і выкананню заканадаўства пры правядзенні дзяржаўных закупак.
Па выніках маніторынгаў электронных гандлёвых пляцовак пракурорамі выяўлены шматлікія парушэнні, у тым ліку ўстаноўлены факты няправільнага выбару працэдур закупак, не прад'яўлення
да ўдзельнікаў працэдур закупак усіх патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўствам, залішняя канкрэтызацыя пры апісанні прадмета закупкі.Указаныя парушэнні стваралі карупцыйныя рызыкі пры распараджэнні бюджэтнымі сродкамі, пазбаўлялі працэдуры закупкі тавараў (работ, паслуг) канкурэнтаздольнасці, не забяспечвалі справядлівае і бесстаронняе стаўленне да патэнцыйных пастаўшчыкоў.
У выніку праводзімых маніторынгаў па патрабаванні пракурора незаконныя працэдуры закупак за кошт выдзеленых бюджэтных сродкаў у суме звыш 752,65 тыс. рублёў адменены, вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Е.А. Нестеренка