Акцыя «Збяры партфель да школы»
Па традыцыі напярэдадні 1 верасня члены Аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у акцыі «Збяры партфель да школы».
У рамках дадзенай акцыі члены арганізацыі наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу, размешчаны ў аг.Мазалава Віцебскага раёна, у якім выхоўваюцца непаўналетнія дзеці розных узростаў, у тым ліку і «першакласнікі». Жанчыны павіншавалі дзяцей з надыходзячым святам Днём ведаў і ўручылі падарункі (школьныя прыналежнасці, канцылярскія тавары).
Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу былі вельмі рады гэтым падарункам, паказалі ўмовы жыцця, і за чаяваннем расказалі пра летні адпачынак за мяжой і планы на новы навучальны год.
Памочнік пракурора вобласці па
наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі
Ірына Тарасевіч.