Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення «Славянскага базару ў Віцебску» ў 2026 годзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні з 16 па 19 ліпеня 2026 года XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Фота з архіва. Носіць ілюстрацыйны характар.
З улікам практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі для арганізатараў і ўдзельнікаў.
У перыяд з 4 па 31 ліпеня для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.
Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск". Пры гэтым па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства.
Акрамя таго, распараджэннем кіраўніка дзяржавы актуалізаваны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
"Віцьбічы"