Аляксандр Рагожнік узнагароджаны нагрудным знакам адрознівання Міністэрства прамысловасці

Александр Рогожник награждён нагрудным знаком отличия Министерства промышленности

Аляксандр Рагожнік узнагароджаны нагрудным знакам адрознівання Міністэрства прамысловасці

08.07.2026

Высокая ўзнагарода – за рэальны ўклад: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагожнік узнагароджаны нагрудным знакам адрознівання Міністэрства прамысловасці.

Нагрудны знак адрознівання кіраўніку паўночнага рэгіёну уручыў Міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў.

Узнагарода прысуджана за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё машынабудавання і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне.

«Міністэрства прамысловасці лічу сваім домам, таму наша ўзаемадзеянне будзе працягнута», — адзначыў Аляксандр Рагожнік, падзякаваўшы за ўзнагароду.

"Віцебскія весці"