Аляксандр Рагожнік аб тавары Саюзнай дзяржавы: неабходна стымуляваць кампанентную базу
04.06.2026
Прадукцыі, якая будзе лічыцца таварам Саюзнай дзяржавы, неабходна аказваць садзейнічанне ў частцы выхаду на рынак. Такое меркаванне падчас панэльнай дыскусіі «Саюзная дзяржава: час быць першымі» на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік.
– Віцебская вобласць па-свойму унікальная. Мы ўзаемадзейнічаем з рознымі прадпрыемствамі ў сферы мікраэлектронікі і па авіяцыйнай тэматыцы. Па кампанентнай базе зараз супрацоўнічаем з рознымі рэгіёнамі. Закупляем у Расійскай Федэрацыі розную прадукцыю, у тым ліку тэхніку, – удакладніў Аляксандр Рагожнік. – Калі машына напалову расійскай і напалову беларускай вытворчасці – гэта і ёсць тавар Саюзнай дзяржавы. І гэта ўзаемадзеянне толькі мацнее.
Як адзначыў кіраўнік паўночнага рэгіёну, важна «стымуляваць кампанентную базу пад дадзеныя тавары», падмацоўваючы цікавасць вытворцаў да развіцця напрамку.