Аляксандр Рагожнік правёў перамовы з дэлегацыяй Андыжанскай вобласці Узбекістана
10.07.2026
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік правёў перамовы з дэлегацыяй Андыжанскай вобласці Узбекістана на чале з хокімам Шухратбекам Абдурахманавым.
Праведзены беларуска-узбекскі форум актывізаваў рэгіянальнае супрацоўніцтва дзвюх краін. На працягу тыдня з патэнцыялам Віцебшчыны знаёміліся тры дэлегацыі: з Кашкадар'інскай, Наманганскай і Андыжанскай абласцей. Апошняя прыбыла сёння.
Як адзначыла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, цікавасць да нашага рэгіёну тлумачыцца. Віцебская вобласць першая пачала досвед рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сферы сельскай гаспадаркі. Прадстаўнікі Узбекістана набылі, узялі ў арэнду жывёлагадоўчыя памяшканні. У Шумілінскім раёне ўжо пастаўлена пагалоўе буйной рагатай жывёлы.
– Цікавасць абсалютна жывая. З улікам учорашніх даручэнняў кіраўніка дзяржавы па развіцці праектаў Віцебскай вобласці, дзелавое супрацоўніцтва з Узбекістанам будзе актывізавацца. Так, дэлегацыі Андыжанскай вобласці будуць прапанаваны аб'екты, якія былі б цікавыя нашым партнёрам для будаўніцтва новых і мадэрнізацыі старых жывёлагадоўчых памяшканняў. У ходзе перамоваў плануецца абмеркаваць і іншыя тэмы, якія тычацца стварэння кааперацыйных ланцужкоў у лёгкай прамысловасці, развіцця сферы лагістыкі, турызму, – растлумачыла Анжаліка Нікіціна.
Акрамя таго, у гэтыя дні ў нашай вобласці знаходзіцца дэлегацыя на чале з намеснікам міністра Рэспублікі Узбекістан па сельскай гаспадарцы. Яна наведвае Шумілінскі і Гарадоцкі раёны.
– Сёння размова ідзе не толькі аб стварэнні жывёлагадоўчых комплексаў, але і аб поўным цыкле вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Заўтра мы чакаем чарговую дэлегацыю, якую будзе ўзначальваць апарат Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан. Да яе далучацца міністры па галінах, гандлёва-прамысловая палата Узбекістана. Плануецца абмеркаваць не толькі развіццё аграпрамысловага комплексу, але і тыя сферы, якія цікавыя для абодвух бакоў. Гэта дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць, стварэнне мэблевых вытворчасцей, а таксама турызм, лагістыка і іншыя.
Андыжанская вобласць займае ўсходнюю частку Ферганскай даліны. З сельскай гаспадаркі найбольш развіта бавоўнаводства, вытворчасць коканаў, вырошчванне збожжавых культур, садаводства і вінаградарства. З прамысловасці – здабыча і перапрацоўка карысных выкапняў, нафты і газу, будаўнічая індустрыя, тэкстыльная прамысловасць.