Аляксандр Субоцін і Уладзімір Юргевіч сустрэліся з дырэктарам футбольнага клуба "МЛ Віцебск" і гульцамі каманды
Аляксандр Субоцін і Уладзімір Юргевіч сустрэліся з дырэктарам футбольнага клуба "МЛ Віцебск" Віктарам Фаўставічам і гульцамі каманды — Дзянісам Левіцкім і Уладзіславам Жуком.
Кіраўнік рэгіёна і памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці падзякавалі прадстаўнікам клуба за паспяховае выступленне на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе Вышэйшай лігі 2025 года.
Хатні паядынак адбыўся 23 лістапада супраць "Гомеля" і завяршыўся з лікам 5:0.
Старшыня аблвыканкама ўручыў Падзячны ліст ад кіраўніцтва рэгіёна і абласнога Савета дэпутатаў.
Віктар Фаўставіч на памяць аб сустрэчы падарыў Аляксандру Субоціну мяч з аўтографамі гульцоў "МЛ "Віцебск", а таксама імянную футболку.