Аляксандр Субоцін накіраваў віншавальны адрас калектыву і ветэранам Аршанскага інструментальнага завода з 50-годдзем
Першая прадукцыя завода была выпушчана ў красавіку 1974 года і прызначалася для ўсяго Савецкага Саюза. Сёння сотні прамысловых прадпрыемстваў галін станкабудавання і машынабудавання, аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, энергетычнага і аграпрамысловага комплексу ў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і іншых краінах з'яўляюцца пастаяннымі спажыўцамі дэталяў і вузлоў Аршанскага інструментальнага завода.
За паўвекавую гісторыю прадпрыемства выйшла на новы ўзровень вытворчасці дзякуючы высокатэхналагічнаму аснашчэнню. У свеце вялікай канкурэнцыі вам з поспехам удаецца заваёўваць новыя рынкі. Гэта сведчыць аб надзейнасці прадукцыі, якая выпускаецца на інструментальным заводзе. У пацвярджэнне: агульная наменклатура вырабляемага інструмента налічвае некалькі тысяч найменняў і тыпаразмераў.
Назапашаны вопыт, укараненне сучасных падыходаў дазволіць і надалей развівацца прадпрыемству, пашыраючы асартымент сваёй прадукцыі і нарошчваючы аб'ёмы.
Ад усёй душы жадаю ветэранам, калектыву адкрытага акцыянернага таварыства ”Аршанскі інструментальны завод“ здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у працы на карысць нашай Радзімы!
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.М.Субоцін