Аляксандр Субоцін азнаёміўся з ходам рэканструкцыі гасцініцы «Віцебск», канцэртнай залы «Віцебск» і плошчы Перамогі
Аляксандр Субоцін азнаёміўся з ходам рэканструкцыі гасцініцы «Віцебск», канцэртнай залы «Віцебск» і плошчы Перамогі.
Гатоўнасць аб'ектаў ацэньваецца як высокая. Адным з першых будзе здадзена канцэртная зала. На фінішнай прамой абнаўленне гасцініцы. А на плошчы Перамогі ўжо завяршаюць дзве з трох частак фантана. Сапраўднымі арт-аб'ектамі стануць асвятляльныя мачты. Іх «запакуюць» у канструкцыі з нацыянальнай сімволікай, якая ў вячэрні час будзе падсвятляцца. XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі Віцебск сустрэне ва ўсёй красе.
"ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. АФІЦЫЙНА"