Аляксандр Субоцін наведаў сельскагаспадарчыя аб'екты Аршанскага раёна
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін сёння з рабочай паездкай пабываў у Аршанскім раёне.
Як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта па навядзенні парадку на сельгаспрадпрыемствах і ажыццяўляецца гатоўнасць жывёлагадоўчых комплексаў да зімовага стойлавага перыяду – гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі кіраўніка вобласці.
Разам са старшынёй Аршанскага райвыканкама Ігарам Марозам ён праверыў МТК «Усценскі» РПУП «Вусьце» НАН Беларусі», дзе ўтрымліваецца больш за 2 тыс. галоў КАРС. Гаспадарка спецыялізуецца на ўтрыманні чырвонай дацкай пароды кароў, якая дае высокія надоі малака.
Таксама старшыня аблвыканкама пабываў на ферме «Вусьце», а затым адправіўся на жывёлагадоўчыя аб'екты УП «Зубрэвічы-Агра», дзе паглядзеў умовы ўтрымання КАРС, маладняку, пагутарыў з работнікамі ферм і комплексаў.
Заехаў Аляксандр Субоцін і на малочна-таварную ферму паблізу аграгарадка Межава Аршанскага раёна, дзе вядзецца маштабная рэканструкцыя.
Праект прадугледжвае ўзвядзенне кароўніка, прафілакторыя для цялят, тры будынкі для ўтрымання моладзі, навеса для падсцілачнага матэрыялу, 12 траншэй для захоўвання сіласу, пляцоўкі для каранцінавання падсцілачнага гною з жыжказборнікамі, бункера для кармоў і інш. Будаўнічыя работы на МТК набліжаюцца да завяршэння. Кіраўнік вобласці паглядзеў, як прасоўваюцца будаўніча-мантажныя работы, і ў якіх умовах утрымліваюцца жывёлы ў будынку для сухастойных кароў.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.