Аляксандр Субоцін наведаў выставу інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці

Александр Субботин посетил выставку инновационного и технического творчества учащихся и работников учреждений образования Витебской области
Старшыня аблвыканкама азнаёміўся са створанымі ў розных рэгіёнах Віцебшчыны крэатыўнымі экспанатамі, прадстаўленымі на выставе рэгіянальнага этапу традыцыйнага Рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі.

 — Выстава штогадовая, і заўсёды вельмі складана выбраць пераможцаў, вызначыць, хто лепшы, таму што ўсё рознае — пачынаючы ад сукенак і заканчваючы мэбляй. Вы бачыце, што ўсё годна ўзнагароды, уражваюць як новыя, свежыя ідэі, так і новае ўвасабленне гэтых ідэй. Кожная навучальная ўстанова, якая тут прадстаўлена, у чымсьці выдатная. Можна доўга расказваць пра экспанаты і любавацца тым, што нашы дзеці стварылі. Думаю, гэта добры зачын на будучыню. Выстава лішні раз паказвае, што ў нас велізарная колькасць таленавітых людзей, - адзначыў Аляксандр Субоцін.