Аляксандр Субоцін прадставіў новага кіраўніка Дубровенскага раёна Алега Макарэвіча
Прадстаўляючы дэпутацкаму актыву новага кіраўніка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Дзяніс Захарэвіч адзначыў, што Алег Макарэвіч на розных пасадах зарэкамендаваў сябе прынцыповым, ініцыятыўным і пісьменным кіраўніком, які валодае сучаснымі метадамі кіравання, моцным гаспадарнікам.
На сесіі дэпутаты аднагалосна зацвердзілі Алега Макарэвіча на пасадзе старшыні райвыканкама. Кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін, віншуючы новага кіраўніка раёна, выказаў упэўненасць, што рэгіён будзе мацнець, развівацца, квітнець, падкрэсліўшы, што галоўнае ў рабоце кожнага кіраўніка – гэта вынік.
– Раён для Вас не чужы, Вы тут недалёка нарадзіліся. Землі Вам вядомыя, людзі – выдатныя. Я думаю, усё ў Вас павінна атрымацца. Чакаем ад Вас рэкордаў! – нацэліў новага кіраўніка Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Субоцін.
Алег Макарэвіч падзякаваў дэпутацкі корпус за падтрымку і высокі давер, аказаны яму. Ён паабяцаў трымаць планку, зададзеную папярэднім кіраўніком Анатолем Лукашовым, прымнажаючы дасягненні.
– Неабходна аператыўна расставіць прыярытэты, арганізаваць работу так, каб яна складалася максімальна эфектыўна. Асаблівая ўвага будзе нададзена сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, галіне жывёлагадоўлі. Таксама нямала задач стаіць у сферах адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, – адзначыў Алег Макарэвіч.
Аляксандр Субоцін падзякаваў экс-старшыню Дубровенскага райвыканкама Анатоля Лукашова за велізарны ўклад, які ён унёс у развіццё рэгіёна.
Алег Макарэвіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў г. п. Арэхаўск Аршанскага раёна. У 2001-м скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут сэрвісу і эканомікі. З 1996 па 2004 год працаваў на прамысловых прадпрыемствах Оршы. З 2008-га па 2012-ы займаў пасаду кіраўніка справамі Аршанскага райвыканкама. Затым узначальваў Аршанскі райкам прафсаюза работнікаў АПК, працаваў намеснікам дырэктара ААТ "Маяк Высокае" Аршанскага раёна. З 2018-га ўзначаліў сельгаспрадпрыемства. У верасні 2023 года прыняў кіраўніцтва Сенненскім райвыканкамам.
"Віцебскія весці"