Аляксандр Субоцін правёў сустрэчу з прадстаўніком ЮНІСЕФ у Беларусі Рустамам Хайдаравым
Пытанні пашырэння супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з ЮНІСЕФ абмеркаваны на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка гэтай міжнароднай арганізацыі Рустама Хайдарава са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным.
Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што Віцебшчына займае лідзіруючае становішча ў рэспубліцы па колькасці рэалізаваных з ЮНІСЕФ праектаў у розных сферах.
– Я перакананы, што наша супрацоўніцтва працягнецца, мы адкрыты да сумесным дзеянням на карысць дзяцей. Гэта патрэбны і правільны напрамак, добрая справа, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.
Са свайго боку Рустам Хайдараў растлумачыў, што традыцыйна ў канцы мінулага або пачатку новага года з кіраўніцтвам вобласці падводзяцца вынікі працы і вызначаюцца прыярытэты ўзаемадзеяння ў інтарэсах дзяцей.
– За апошнія тры гады мы інвеставалі каля 460 тысяч долараў у праекты рознага спектру. Сярод іх – «Сям'я кожнаму дзіцяці», які нацэлены на вывядзенне дзяцей з інтэрнатных устаноў, стварэнне цэнтраў ранняга ўмяшання, гарадоў, дружалюбных дзецям. На гэтых напрамках вядзецца вялікая праца. Мы таксама падтрымліваем праграмы для дзяцей з інваліднасцю, адкрыццё інклюзіўных пляцовак у Віцебскай вобласці. Надаём асаблівую ўвагу дзецям-бежанцам і дзецям-мігрантам. На базе Віцебскай сярэдняй школы № 19 адкрылі гарадскі рэсурсны цэнтр па адукацыі, адаптацыі і сацыялізацыі такой катэгорыі навучэнцаў, дзе спецыялісты могуць атрымліваць кансультатыўную дапамогу, як працаваць з такімі дзецьмі, забяспечыць іх права на адукацыю, – расказаў прадстаўнік ЮНІСЕФ.
Мэта цяперашняй сустрэчы Рустама Хайдарава са старшынёй аблвыканкама – абмеркаванне планаў на будучы год і новую пяцігодку. Дзіцячы фонд ААН, як адзначыў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі, гатовы маштабаваць праграму «Сям'я кожнаму дзіцяці», якая пакуль рэалізуецца ў 10 раёнах, а хацелася б, каб ёю былі ахоплены ўсе рэгіёны Віцебшчыны. Каб па магчымасці, усе дзеці выхоўваліся ў сем'ях, альбо ў сваіх, альбо ў прыёмных, альбо пад апекай.