Аляксандр Субоцін праводзіць прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Віцебскай вобласці
На папярэдняй прамой лініі старшыня аблвыканкама даў 35 даручэнняў. Усе яны выкананы. На кантролі застаюцца рэарганізацыя КУВП «Віцебчанка», уладкаванне пешаходных сувязяў у раёне жылога дома 25 па вул. 33 Арміі ў Віцебску, рэканструкцыя інжынерных сетак на вуліцы Арэхаўскай у Віцебску.
Тэматыка застаецца ранейшай – больш за ўсё людзей хвалююць праблемы ЖКГ і бытавыя пытанні. Сярод заяўнікаў пераважаюць жыхары абласнога цэнтра - за 2025 год 52 працэнты ад усіх, хто звярнуўся.
За 11 месяцаў 2025 года ў абласны выканаўчы камітэт паступіла 2748 зваротаў.
Паступілі першыя званкі. Да кіраўніка рэгіёну звяртаюцца па пытаннях добраўпарадкавання вуліц, дарог, якасці вады жыхары абласнога цэнтра, Наваполацка, Талачынскага раёна.
"Віцебскія весці"