Аляксей Гуйда правёў прыём грамадзян у Браслаўскім раёне
Праблемы электразабеспячэння, добраўпарадкавання і зямельных межаў – з такімі пытаннямі жыхары Браслаўскага раёна звярнуліся на асабісты прыём да намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксея Гуйды. На сустрэчу запісаліся чатыры чалавекі, і ў кожнага – свая сітуацыя, якая патрабуе ўвагі і рашэння.
Тэмы зваротаў закранулі самыя розныя сферы: ад удакладнення зямельных межаў да стану інфраструктуры і добраўпарадкавання.
Так, жыхар адной з вёсак побач з райцэнтрам узняў пытанне нестабільнага электразабеспячэння на вуліцы. Па выніках звароту Аляксей Гуйда сумесна са старшынёй райвыканкама Аленай Бабінскай даручылі дэталёва вывучыць сітуацыю і вызначыць тэрміны яе вырашэння.
Яшчэ адзін зварот паступіў ад жыхаркі Браслава. Яна звярнула ўвагу на добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі шматкватэрнага дома. Кіраўніцтвам вобласці і раёна дадзена даручэнне разабрацца ў сітуацыі і выпрацаваць аптымальнае рашэнне з улікам інтарэсаў жыхароў.
Такія сустрэчы дазваляюць не толькі пачуць праблемы людзей, але і аператыўна рэагаваць на іх, падключаючы профільныя службы і спецыялістаў.
Работа са зваротамі грамадзян застаецца важнай часткай узаемадзеяння ўлады і грамадства. Менавіта ў дыялогу з людзьмі фарміруюцца рашэнні, якія робяць жыццё ў рэгіёне больш камфортным.