Антынаркатычнае асветніцтва
Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці наведалі ўстанову «Лячэбна-працоўны прафілакторый № 4» у г. Віцебску, дзе сумесна з адміністрацыяй установы правялі сход-сустрэчу з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў ЛПП, па пытаннях папярэджання незаконнага абароту наркатычных сродкаў.
У межах дадзенага мерапрыемства было акцэнтавана ўвага на згубнасці наступстваў наркатычнай залежнасці, мерах адказнасці за правапарушэнні ў дадзенай сферы, а таксама дадаткова закрануты пытанні, якія тычацца накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый і ўтрымання ў ім, рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў і выканання ўскладзеных абавязкаў.
Начальнік аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
В.Пашкоўскі