Антынаркатычнае асветніцтва

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці наведаў устаноўку «Лячэбна-працоўны прафілакторый № 4» у г. Віцебску.

У межах асветніцка-прафілактычнай работы антынаркатычнай накіраванасці сумесна з адміністрацыяй установы правёў сустрэчу з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў ЛПП, на якой былі даведзены да прысутных пытанні папярэджання і спынення незаконнага абароту наркатычных сродкаў, растлумачаны нормы дзеючага заканадаўства, у тым ліку якія тычацца прыцягнення да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Таксама прадстаўнік нагляднага ведамства адказаў на пытанні, якія цікавяць, звязаныя з рэсацыялізацыяй пасля спынення знаходжання ў ЛПП.

Начальнік аддзела

пракуратуры Віцебскай вобласці

па наглядзе за выкананнем

заканадаўства органамі

крымінальна-выканаўчай сістэмы

і прымусовага выканання

В.Пашкоўскі