Беражыце сваё жыццё! Чыгунка - зона павышанай небяспекі!
Ігнараванне элементарных правілаў паводзінаў на аб'ектах чыгункі зрэдку прыводзіць да непапраўных наступстваў – гібелі і траўмавання людзей. Нярэдка чыгунка становіцца «пешаходнай», хаджэнне па чыгуначных пуцях заўсёды звязана з рызыкай і небяспекай для жыцця.
Аналіз прычын і ўмоў фактаў траўмавання грамадзян сведчыць, што, як і раней, выпадкі невытворчага траўматызму мелі месца з прычыны асабістай неасцярожнасці грамадзян пры знаходжанні паблізу чыгуначных пуцей (як правіла, у стане алкагольнага ап'янэння).
За 12 месяцаў 2018 г. улічана 10 (10) выпадкаў невытворчага траўматызму (па Віцебскім аддзяленні дарогі – 6 (8), па Мінскім (Аршанскі транспартны рэгіён) – 4 (2)), з іх смяротна – 5 (5) чалавек. Як і ў мінулым годзе, не дапушчана ніводнага траўмавання непаўналетняга.
Так, 07.08.2018 у 10 гадзін 10 хвілін на станцыі Орша-Усходняя аўтаматрысай быў траўмаваны гр-н А., 1968 года нараджэння, які ішоў паміжпуццем на станцыі, пры гэтым пацярпелы карыстаўся навушнікамі, падлучанымі да мабільнай прылады. На неаднаразова пададзеныя машыністам гукавыя сігналы гр-н А. ніяк не рэагаваў, бо знаходзіўся ў навушніках, яго ўвага была прыкавана да мабільнай прылады.
22.11.2018 каля 02 гадзін 50 хвілін на станцыі Орша-Цэнтральная цягніком траўмаваны пенсіянер Л., 1959 г. нараджэння, які знаходзіўся у стане алкагольнага ап'янэння.
08.12.2018 каля 18 гадзін 10 хвілін на 584 км перагону Слаўнае-Талачын цягніком № 6020 паведамленнем «Мінск-Орша» траўмавана жыхарка г. Талачын гр-ка М., 1966 года нараджэння.
Фактаў прычынення шкоды здароўю грамадзян па віне работнікаў чыгункі не маецца.
Па віне кіроўцаў аўтамабіляў адбылося 3 выпадкі ДТЗ (Віцебск – 3 (2), Орша – 0 (0)) на чыгуначных пераездах.
Так, 17.06.2018 у 09.36 гадзін на 12 км станцыі Віцьба машыністам манеўровага цеплавоза прыменена экстраннае тармажэнне з адначасовай падачай сігналу для прадухілення наезду на легкавы аўтамабіль «OpelZafira», які раптам выехаў на чыгуначны пераезд пры забараняльных паказаннях
пераездной сігналізацыі. Сутыкнення прадухіліць не ўдалося. Удар пярэдняй часткай лакаматыва прыйшоўся ў правую пярэднюю частку аўтамабіля. У выніку ДТЗ пасажырка аўтамабіля атрымала ўшыб левага прамянёвага запясці.22.09.2018 у 17.10 гадзін на чыгуначным пераездзе 688 км пк 7 адбылося сутыкненне матацыкла і цягніка №2843, які рухаўся. Ад атрыманых траўм кіроўца матацыкла сканаў на месцы, пасажыр быў шпіталізаваны.
Расследаваннем па дадзеным факце ўстаноўлена, што матацыкл рухаўся са скорасцю больш за 90 км/г, кіроўца матацыкла не ўлічыў дарожныя ўмовы, не прыняў да ўвагі павелічэнне тармазнога шляху на мокрым дарожным пакрыцці, у сувязі з чым здзейсніў названае сутыкненне.
За мінулы год Віцебскім АУСТ за пераход чыгуначных шляхоў ва ўстаноўленым месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 750 (827) асоб (Аршанскі АУСТ – 731 (663)).
За парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду да адміністрацыйнай адказнасці ў 2018 годзе прыцягнута 58 (51) асоб, з іх па Віцебскім транспартным рэгіёне – 17 (17) асоб, Аршанскім – 41 (34) асобы.
Магчыма пазбегнуць падобных трагедый.
Віцебская транспартная пракуратура звяртае ўвагу на неабходнасць выканання элементарных правілаў пры знаходжанні на аб'ектах Беларускай чыгункі:
- перасякаць чыгуначныя шляхі ў строга адведзеных месцах;
- не пераходзіць і не перабягаць шляхі перад рухомым складам, які набліжаецца;
- падлазіць пад чыгуначны рухомы састаў і пералазіць праз автосцепные прылады паміж вагонамі;
- не знаходзіцца на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.
Памочнік
Віцебскага
транспартнага
пракурора
юрыст 2 класа І.А.
Рыжко
Памочнік
Віцебскага
транспартнага
пракурора
юрыст 1 класа Д.В.
Кубракоў