Бясплатны праезд для школьнікаў, якія маюць патрэбу ў мерах дадатковай сацыяльнай падтрымкі, уводзяць у гарадах і раёнах Віцебскай вобласці па ініцыятыве пракуратуры
Бясплатны праезд для школьнікаў, якія маюць патрэбу ў мерах дадатковай сацыяльнай падтрымкі, уводзяць у гарадах і раёнах Віцебскай вобласці па ініцыятыве пракуратуры. Тэму бясплатнага праезду для школьнікаў у гарадскім грамадскім транспарце пракуратура вобласці ініцыявала перад Віцебскім аблвыканкамам у мінулым годзе.
Дадзеная ініцыятыва знайшла сваё разуменне і водгук з боку Віцебскага аблвыканкама. Да гэтага вучні мелі права бясплатнага праезду толькі ад дома да школы і назад. Складваючаяся сітуацыя была прааналізавана і высветлілася, што многія дзеці наведваюць дадатковыя заняткі. Размова ідзе пра спартыўныя трэніроўкі, наведванне гурткоў па ДПІ, тэхнічнай творчасці, удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Палацах творчасці і г.д. І калі для прыкладу ўзяць шматдзетную сям'ю, то бацькам, якія імкнуцца заняць дзяцей карыснымі справамі, неабходна выдаткаваць на праезд істотную суму. Актуальная гэтая праблема і для няпоўных і малазабяспечаных сем'яў.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 №202, Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» таксама арыентуюць на прыняцце дадатковых мер падтрымкі для непаўналетніх вучняў, а Кодэксам аб адукацыі транспартнае забеспячэнне вучняў вызначана як мера сацыяльнай падтрымкі.
Па сутнасці, у школах ідзе адукацыйны працэс і ва ўстановах дадатковай занятасці дзеці таксама навучаюцца, займаюцца спортам і мастацтвам. Занятасць дае важны для грамадства і сем'яў эфект – дзейснае папярэджанне злачыннасці, у тым ліку падлеткавай, а таксама сямейнага неблагопалучча. У 2017 годзе злачыннасць у вобласці скарацілася на 5 %, а падлеткавая злачыннасць – на 27%.
Старшыня аблвыканкама даручыў органам мясцовай улады прыняць меры па дадатковай сацыяльнай падтрымцы вучняў дзяцей. Дадзенае даручэнне выканана, органамі ўлады і адукацыі праведзены вялікі аб'ём працы. Цяпер у многіх установах адукацыі ёсць спецыяльныя камісіі, куды пры наяўнасці падстаў (шматдзетныя, малазабяспечаныя, няпоўныя сем'і) могуць звяртацца бацькі.
Віцебскім
Абласным Саветам дэпутатаў таксама прынята рашэнне, якое дае права на бясплатны праезд на падставе адпаведных дакументаў.
У Полацкім, Аршанскім, Чашніцкім, Лепельскім раёнах Саветамі дэпутатаў таксама прыняты адпаведныя рашэнні. У Талачыне, Браславе і Дубровне дзецям выдаюцца праязныя. Гэтая праца ў раёнах вобласці працягваецца.
Старшы памочнік пракурора вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі Антон Волкаў.