Без тэрміну даўніны
Няма ніводнага беларуса, які б не ведаў пра ўнікальны мемарыяльны комплекс «Хатынь», які стаў сімвалам трагедыі беларускага народа. Гэта самае шанаванае месца ў Беларусі, якое нагадвае пра трагічныя жахі вайны.
У гэты дзень вучні УА «Сярэдняя школа № 40 г. Віцебска імя М.М. Громава» разам з супрацоўнікам Віцебскай абласной пракуратуры Журбой В.В. ушанавалі памяць загінуўшых, азнаёміліся з дакументальнымі старонкамі карнай аперацыі, праведзенай фашыстамі над жыхарамі беларускай вёскі, былі ўражаны аповедам пра злачынцу – старшага лейтэнанта Чырвонай Арміі, які перайшоў на бок Германіі і камандаваў расправай над хатынцамі.
Шкаляроў зацікавіла гісторыя стварэння памятнага месца, якое атаясамліваецца з лёсамі тысяч знішчаных фашыстамі паселішчаў, а таксама лёс тых, хто выжыў у хатынскім вогнішчы – Камінскага Іосіфа і пяцёра дзяцей.
Вучні школы таксама былі азнаёмлены з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа», які прыняты з мэтай захавання памяці пра мільёны савецкіх грамадзян, што сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, і будзе спрыяць недапушчэнню скажэння вынікаў вайны.
Старшы пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела