Бяспека грамадзян на водах: пракуратура Віцебскай вобласці праверыла выкананне заканадаўства

Органы пракуратуры Віцебскай вобласці праверылі выкананне патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на папярэджанне надзвычайных сітуацый і гібелі грамадзян на водах мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Даведка. У мінулым перыядзе 2023 года ў вобласці адзначаецца рост з 26 да 36 колькасці асоб, якія загінулі ў выніку ўтапленняў. Толькі за чэрвень 2023 года пры купанні на вадаёмах патанула 7 грамадзян, з іх 2 непаўналетнія.

Устаноўлены факты непрыняцця Віцебскім гарвыканкамам, Бешанковіцкім, Браслаўскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Мёрскім, Талачынскім, Чашніцкім, Шумілінскім райвыканкамамі мер да размяшчэння дастатковай колькасці пляжаў у месцах традыцыйнага масавага адпачынку грамадзян ля вады.

У горадзе Віцебску, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Лепельскім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Мёрскім, Пастаўскім, Сенненскім, Талачынскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім, Шумілінскім раёнах забеспячэнне бяспекі грамадзян на водах і ў месцах, вызначаных як пляжы мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, не ў поўнай меры адпавядалі патрабаванням Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь.

У большасці выпадкаў парушэнне выразілася ў адсутнасці на пляжах крыніцы пітной вады, што ва ўмовах гарачага надвор'я можа прывесці да негатыўных наступстваў.

На некаторых пляжах не былі пазначаны ўчасткі акваторыі для асоб, якія не ўмеюць плаваць, на апошнім не былі пазначаны і межы заплыву ўглыб ракі з абазначэннем межаў заплыву толькі злева і справа ад пляжу.

У асобных рэгіёнах устаноўлена неналежны санітарны стан пляжаў з прычыны несвоечасовай уборкі, пакосу пустазельнай расліннасці і вывазу смецця.

На некаторых пляжах адсутнічалі ценявыя навесы. Устаноўленыя інфармацыйныя стэнды не заўсёды змяшчалі неабходную для адпачывальнікаў інфармацыю, у прыватнасці, з указаннем глыбінь і небяспечных месцаў на вадаёме.

Не заўсёды ў месцах небяспечных, забароненых для купання ўсталёўваліся стэнды з забароннымі надпісамі.

На момант праверкі ў вобласці не былі забяспечаны

ратавальнымі пастамі 13 месцаў адпачынку ля вады. У той жа час 3 ратавальныя посты (г. Віцебск, Браслаўскі раён) і 1 ратавальная станцыя (Віцебскі раён) на водных аб'ектах размяшчаліся ў месцах, дзе пляжы адсутнічаюць.

Таксама пракуроры ўстанавілі, што не ўсе ратавальныя посты і ратавальныя станцыі на водных аб'ектах аснашчаны неабходным інвентаром.

Па выніку праверкі пракуратура Віцебскай вобласці ўнесла у Віцебскі аблвыканкам прадстаўленне, у якім запатрабавала забяспечыць устараненне парушэнняў заканадаўства, накіраванага на папярэджанне надзвычайных сітуацый і гібелі грамадзян на водах.

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці