Бяспека людзей - прыярытэт і арыенцір у сумеснай працы ведамстваў
У Віцебскім абласным упраўленні МНС у рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам пракуратуры вобласці праведзена адкрытае пасяджэнне калегіі ведамства.
На пасяджэнні дэталёва абмяркоўваліся прымаемыя меры па выключэнні прычын умоў, якія ўплываюць на бяспеку людзей на аб'ектах з масавым і (або) кругласутачным знаходжаннем людзей. Акцэнтавана ўвага на эфектыўнасць работы суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў. Абмяркоўваемая праблематыка ў цяперашні час, напярэдадні калядных і навагодніх святаў, з'яўляецца найбольш актуальнай і патрабуе павышанай увагі з боку не толькі падраздзяленняў МНС, але і ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў, арганізацый і службаў.
У сваю чаргу пракуратура вобласці прааналізавала стан законнасці прымаемых рашэнняў па заявах і паведамленнях аб пажарах на тэрыторыі рэгіёну, адзначыла шэраг недахопаў у гэтай сферы, прапанаваўшы шляхі іх вырашэння на перспектыву.
Старэйшы памочнік пракурора вобласці Наталля Калпакова